Важна: гэта Пагадненне з'яўляецца пагадненнем з канцавым карыстальнікам паміж вамі і HONOR Device Co., Ltd. (далей называецца "HONOR"), якое рэгулюе выкарыстанне Honor Suite (гэта "Праграмнае забеспячэнне"). Калі вы націскаеце "УСТАЛЯВАЦЬ", гэта азначае, што вы ўважліва азнаёміліся са зместам гэтага Пагаднення і прымаеце ўсе ўмовы, якія яно ўтрымлівае.

1. Вобласць прымянення
Гэта Пагадненне прымяняецца толькі да Honor Suite. Правы, якія дае гэта Пагадненне, не прымяняюцца ні да ніякага іншага праграмнага забеспячэння.

2. Правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці
Усе правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці гэтага Праграмнага забеспячэння належаць HONOR і абараняюцца заканадаўствам Кітайскай Народнай Рэспублікі, міжнароднымі пагадненнямі пра аўтарскія правы, а таксама іншымі адпаведнымі заканамі і пагадненнямі, якія рэгулююць правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

3. Аб'ём ліцэнзіі
3.1 Гэта Праграмнае забеспячэнне даецца бясплатна. Вы можаце запампаваць, усталяваць і выкарыстоўваць гэта Праграмнае забеспячэнне на неабмежаванай колькасці прылад для некамерцыйных мэт.
3.2 Вы можаце капіраваць, перасылаць і распаўсюджваць гэта Праграмнае забеспячэнне на неабмежаванай колькасці прылад для некамерцыйных мэт. Тым не менш, вы павінны гарантаваць, што ўсе копіі гэтага Праграмнага забеспячэння, уключаючы ўсе яго копіі, якія перасылаюцца і распаўсюджваюцца, з'яўляюцца поўнымі і ўтрымліваюць усю інфармацыю, уключаную ў гэта Праграмнае забеспячэнне, у тым ліку электронную дакументацыю, паведамленні пра аўтарскія правы, таварныя знакі і гэта Пагадненне.

4. Абмежаванні выкарыстання
4.1 Вы не павінны выконваць рэканструявання, адваротнай кампіляцыі і дэкаміляцыі гэтага Праграмнага забеспячэння. Акрамя гэтага, вы не павінны рэдагаваць ніякіх рэсурсаў, уключаных у файлы Праграмнага забеспячэння.
4.2 Вы не павінны расфарміроўваць гэта Праграмнае забеспячэнне або ўключаць яго поўнасцю ці часткова ў іншыя сістэмы праграмнага забеспячэння.
4.3 Вы не павінны выдаляць ніякія заявы ці паведамленні пра аўтарскія правы, уключаныя ў гэта Праграмнае забеспячэнне.
4.4 Вы не павінны выкарыстоўваць гэта Праграмнае забеспячэнне для распрацоўкі любога вытворнага праграмнага забеспячэння ці праграм.
4.5 Вы не павінны выкарыстоўваць ніякія функцыі гэтага Праграмнага забеспячэння для выканання любой незаконнай дзейнасці.
4.6 HONOR захоўвае за сабой усе іншыя правы, якія не былі прама перададзеныя вам у гэтым Пагадненні.

5. Адмова ад адказнасці
5.1 Гэта Праграмнае забеспячэнне перадаецца на ўмовах "як ёсць". HONOR не дае гарантый своечасовасці ці дакладнасці паслуг, сфарміраваных гэтым Праграмным забеспячэннем.
5.2 Гэтым вы пацвярджаеце, што паслугі, якія выконваюцца гэтым Праграмным забеспячэннем, могуць не працаваць, як належыць, з-за абставін, якія не падлягаюць кантролю, кампутарных вірусаў, атак хакераў, несумяшчальнасці сістэмы і іншых не вызначаных прычын. HONOR не будзе несці адказнасці за любыя страты, якія вы можаце панесці з-за памылак/страты дадзеных, што здарыліся не па віне HONOR.

6. Інфармацыя пра выкарыстанне
6.1 Функцыі гэтага Праграмнага забеспячэння патрабуюць усталявання на вашым тэлефоне Honor Suite. Для выканання запатрабаваных вамі паслуг гэта Праграмнае забеспячэнне патрабуе доступу да шэрагу дазволаў у працэсе выкарыстання тэлефона, у тым ліку да дазволаў на званкі, адпраўленне тэкставых паведамленняў і доступу да вашых кантактаў.
6.2 Гэта Праграмнае забеспячэнне можа быць усталявана толькі на тэлефонах, на якіх выкарыстоўваецца афіцыйная версія аперацыйнай сістэмы HONOR. HONOR не дае гарантый адносна якасці паслуг, што прапаноўвае гэта Праграмнае забеспячэнне для карыстальнікаў прылад, на якіх не была ўсталяваная афіцыйная версія аперацыйнай сістэмы HONOR. 
6.3 Час ад часу HONOR можа прапаноўваць абнаўленні для гэтага Праграмнага забеспячэння. Каб забяспечыць бесперабойнае аказанне паслуг, гэта версія Праграмнага забеспячэння павінна адпавядаць версіі Honor Suite, усталяванай на вашым тэлефоне.

7. Скасаванне 
Калі вы не выконваеце ўмовы гэтага Пагаднення, HONOR і (ці) яго ліцэнзіяты захоўваюць за сабой права скасаваць гэта Пагадненне ў любы час. Пасля скасавання гэтага Пагаднення вы павінны неадкладна спыніць выкарыстанне гэтага Праграмнага забеспячэння і любых адпаведных дадзеных, якія вы ўсталявалі ці скапіравалі на свой кампутар. 

8. Абмежаваная гарантыя
8.1 HONOR не дае ніякіх прамых ці ўскосных гарантый, акрамя тых, што былі яўна ўключаныя ў гэта Пагадненне, у тым ліку гарантый продажу ці адпаведнасці пэўным мэтам.
8.2 HONOR не дае гарантый адносна адсутнасці парушэння правоў трэціх бакоў.

9. Абмежаваная адказнасць
9.1 HONOR не будзе несці адказнасці і не дае гарантый адносна праблем з праграмным забеспячэннем, абумоўленых непрадугледжанымі абставінамі, злоўжываннем, няправільным выкарыстаннем ці несанкцыянаваным змяненнем гэтага Праграмнага забеспячэння. 
9.2 HONOR не будзе несці адказнасці за любыя выпадковыя, ускосныя ці штрафныя страты, абумоўленыя выкарыстаннем гэтага Праграмнага забеспячэння, у тым ліку страту камерцыйных прыбыткаў, страту інфармацыі ці дадзеных. HONOR не будзе несці адказнасці, нават калі атрымае папярэджанне пра магчымасць такіх страт. 

10. Абнаўленні версій
10.1 HONOR захоўвае за сабой права прыняць рашэнне аб выданні абнаўленняў версій гэтага Праграмнага забеспячэння ў будучыні.
10.2 Калі не будзе выдадзена іншае ліцэнзійнае пагадненне, гэта Пагадненне будзе працягваць прымяняцца да абноўленых версій гэтага Праграмнага забеспячэння.
10.3 Калі гэта Праграмнае забеспячэнне будзе пазначана як абноўленая версія, вы павінны выконваць умовы гэтага Пагаднення.

11. Пісьмовыя паведамленні
Усе паведамленні, звязаныя з гэтым Пагадненнем, павінны афармляцца ў пісьмовай форме.

12. Іншыя ўмовы
12.1 Калі спажывец знаходзіцца ў Еўрапейскім саюзе, гэта Пагадненне будзе рэгулявацца заканадаўствам Германіі. Любая спрэчка паміж вамі і HONOR у адносінах да гэтага Пагаднення павінна быць накіравана на разгляд у суд, які мае юрысдыкцыю ў Германіі. Калі спажывец знаходзіцца ў іншай краіне ці рэгіёне, гэта Пагадненне будзе рэгулявацца заканадаўствам Кітайскай Народнай Рэспублікі. Любая спрэчка адносна гэтага Пагаднення павінна вырашацца пры дапамозе сяброўскіх перамоў. Калі спрэчка не можа быць вырашаная пры дапамозе перамоў, яна накіроўваецца ў Народны суд акругі Лунган, Шэньчжэнь, для ўрэгулявання з выкарыстаннем судовай працэдуры.
12.2 Не было заключана ніякіх вусных пагадненняў.
12.3 Калі якое-небудзь палажэнне гэтага Пагаднення будзе прызнанае несапраўдным ці не будзе падлягаць прымусоваму выкананню па любой прычыне, поўнасцю ці часткова, або будзе парушаць любое адпаведнае заканадаўства, такое палажэнне будзе разглядацца як разлучнае. Пры гэтым іншыя палажэнні гэтага Пагаднення застануцца сапраўднымі і будуць падлягаць прымусоваму выкананню.
12.4 HONOR можа час ад часу выпраўляць ці дапаўняць гэта Пагадненне і накіроўваць вам змененую версію з выкарыстаннем сродкаў, дазволеных законам. Калі вы не прымаеце змены, зробленыя HONOR у гэтым Пагадненні, вы павінны неадкладна спыніць выкарыстанне гэтага Праграмнага забеспячэння. Калі вы працягваеце карыстацца гэтым Праграмным забеспячэннем пасля атрымання ад HONOR выпраўленай версіі Пагаднення, вы пацвярджаеце, што вы прымаеце змены, зробленыя HONOR у гэтым Пагадненні.

13. Поўнае пагадненне
Гэта Пагадненне і дадаткі да яго ствараюць поўнае пагадненне паміж бакамі адносна яго прадмета і замяняюць сабой любыя папярэднія прамыя ці ўскосныя заявы і (ці) пагадненні адносна такога прадмета. Гэта Пагадненне ўтрымлівае ўсе абавязкі HONOR ў адносінах да гэтага Праграмнага забеспячэння.
