Паважаныя карыстальнікі,

Huawei Device Co., Ltd. і яе афіляваныя кампаніі па ўсім свеце («Huawei», «мы», «наш» і «нам») разумеюць усю важнасць захавання вашай канфідэнцыяльнасці і робяць усё неабходнае для яе абароны. Не прадастаўляйце Huawei свае асабістыя або канфідэнцыяльныя дадзеныя, пакуль не азнаёміцеся, зразумееце і пагадзіцеся з умовамі гэтай Палітыкі канфідэнцыяльнасці («гэта Палітыка»).

Гэта Палітыка створана з мэтай дапамагчы вам зразумець:

1) Як кампанія Huawei выкарыстоўвае вашы асабістыя дадзеныя

2) Як кампанія Huawei выкарыстоўвае cookie-файлы і падобныя тэхналогіі

3) Як кампанія Huawei раскрывае вашы асабістыя дадзеныя

4) Як атрымаць доступ і змяняць свае асабістыя дадзеныя

5) Як кампанія Huawei абараняе вашы асабістыя дадзеныя

6) Як кампанія Huawei апрацоўвае асабістыя дадзеныя дзяцей

7) Пастаўшчыкі Huawei, якія з'яўляюцца трэцімі асобамі, і іх службы

8) Як вашы асабістыя дадзеныя перадаюцца на міжнародным узроўні

9) Як абнаўляецца гэта Палітыка

10) Міжнародныя карыстальнікі

11) Як звязацца з кампаніяй Huawei

Прыміце пад увагу тое, што гэта Палітыка датычыцца толькі бытавой электронікі Huawei, у тым ліку мабільных тэлефонаў, смартфонаў, планшэтных камп'ютараў, хатніх электронных прылад, бесправадных мадэмаў, камп'ютарных праграм, інструментаў, праграмнага забеспячэння, вэб-сайтаў і службаў, якія адлюстроўваюць гэту Палітыку або спасылаюцца на яе.

Гэта Палітыка апісвае, як кампанія Huawei апрацоўвае вашы асабістыя і канфідэнцыяльныя дадзеныя, і замацоўвае абавязацельствы кампаніі па абароне вашай канфідэнцыяльнасці. Палітыка не ўключае ў сябе ўсе магчымыя сцэнарыі апрацоўкі дадзеных. Інфармацыя пра збор дадзеных аб пэўных прадуктах ці службах змяшчаецца ў дадатковых палітыках Huawei. Рэкамендуецца азнаёміцца з гэтай Палітыкай і ўсімі дадаткамі да яе, каб цалкам разумець палітыкі канфідэнцыяльнасці Huawei, якія датычацца пэўнага прадукту або службы.

1. Як кампанія Huawei выкарыстоўвае вашы асабістыя дадзеныя

Асабістыя дадзеныя — гэта інфармацыя, якая можа выкарыстоўвацца асобна або ў спалучэнні з іншай інфармацыяй для ідэнтыфікацыі асобы. Такія дадзеныя збіраюцца падчас выкарыстання прадуктаў і службаў Huawei і могуць уключаць ваша імя, дату нараджэння, адрас, ідэнтыфікацыйны нумар, нумар тэлефона, нумар рахунку, фота, месцазнаходжанне і дату, калі выконваўся доступ да прадуктаў і службаў. Кампанія Huawei збірае і выкарыстоўвае вашы асабістыя дадзеныя выключна ў мэтах, вызначаных у гэтай Палітыцы. Ніжэй прыведзены прыклады асабістых дадзеных, якія мы можам збіраць, і як яны выкарыстоўваюцца:

1) Асабістыя дадзеныя, якія збірае кампанія Huawei

Мы можам збіраць некаторыя асабістыя дадзеныя, такія як ваша імя, выява профілю, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты, узрост і месцазнаходжанне. Ніжэй прыведзены прыклады некаторых тыпаў асабістых дадзеных, якія мы можам збіраць.

a. Дадзеныя, якія вы падаяце самі. Некаторыя службы Huawei дазваляюць вам ствараць уліковыя запісы і профілі. Вас могуць запытаць падаць звесткі ўліковага запісу, такія як адрас электроннай пошты, адрас дастаўкі, нумар тэлефона, інфармацыя аб прадукце, час куплі і спосаб аплаты. Калі вы карыстаецеся службамі Huawei, каб падзяліцца кантэнтам са сваімі сябрамі, нам можа спатрэбіцца іх кантактная інфармацыя, у тым ліку імя, выява профілю, нумар тэлефона і адрас электроннай пошты. Некаторыя службы Huawei дазваляюць вам падтрымліваць зносіны і дзяліцца інфармацыяй з іншымі людзьмі. Усе такія камунікацыі абаронены. Калі падчас выкарыстання прылады або праграмы Huawei адбываецца памылка, вы можаце адправіць падрабязнасці памылкі ў Huawei.

b. Дадзеныя аб выкарыстанні службы. Мы можам збіраць дадзеныя сістэмы і праграм на вашых прыладах, у тым ліку імя прылады, версіі сістэмы і праграмы, рэгіянальныя і моўныя налады, версія прылады, ідэнтыфікацыйны нумар прылады (IMEI, ESN, MEID і SN), геаграфічнае месцазнаходжанне (напрыклад, ідэнтыфікатар тэрыторыі, дзе знаходзіцца ваша прылада), ідэнтыфікатар сеткі правайдара паслуг (PLMN), характар выкарыстання і IP-адрас. Мы таксама можам рэгістраваць час доступу да службы, ключавыя словы пошукавых запытаў і дадзеныя, захаваныя ў cookie-файлах на вашых прыладах.

c. Дадзеныя трэціх асоб. Мы можам атрымліваць дадзеныя пра вас з агульнадаступных і камерцыйных крыніц у межах, устаноўленых законам. Таксама мы можам атрымліваць вашы дадзеныя з сацыяльных сетак, якія з'яўляюцца трэцімі бакамі, напрыклад, калі вы ўваходзіце на нашы вэб-сайты з выкарыстаннем сваіх уліковых запісаў Facebook або Twitter.

2) Як кампанія Huawei выкарыстоўвае вашы асабістыя дадзеныя

Мы можам выкарыстоўваць вашы асабістыя дадзеныя, каб:

a. Выконваць заказы на куплю; дастаўляць, актываваць і верыфікаваць прадукты або службы; уносіць змяненні па вашым запыце; прапаноўваць тэхнічную падтрымку.

b. Звязвацца з вамі; адпраўляць вам інфармацыю аб прадуктах і службах, якія могуць вас зацікавіць; запрашаць вас да ўдзелу ў рэкламных акцыях і апытаннях Huawei; адпраўляць вам маркетынгавыя матэрыялы, калі вы далі згоду на гэта. Калі вы не жадаеце атрымліваць такую інфармацыю, вы можаце адмовіцца ад яе.

c. Інфармаваць вас аб абнаўленнях аперацыйных сістэм і праграм і ўсталёўваць іх.

d. Прапаноўваць вам персаналізаваны вопыт узаемадзеяння і персаніфікаваны кантэнт і актываваць пасляпрадажнае абслугоўванне.

e. Выконваць унутраны аўдыт, аналіз дадзеных і даследаванні ў мэтах паляпшэння нашых прадуктаў і службаў.

f. Аналізаваць эфектыўнасць нашай дзелавой дзейнасці і вымяраць нашу ўдзельную вагу на рынку.

g. Паляпшаць узаемадзеянне з кліентамі і аказваць ім бяспечныя і якасныя паслугі.

h. Знаходзіць і выпраўляць няспраўнасці, калі вы адпраўляеце нам падрабязнасці памылак.

i. Сінхранізаваць, дзяліцца і захоўваць дадзеныя, які вы запампоўваеце або спампоўваеце, і дадзеныя, патрэбныя для выканання запампоўвання і спампоўвання.

j. Паляпшаць нашы праграмы па прадухіленню страт і па барацьбе супраць махлярства.

3) Службы, заснаваныя на вызначэнні месцазнаходжання

Калі вы карыстаецеся пэўнымі службамі, заснаванымі на вызначэнні месцазнаходжання, напрыклад, калі вы выконваеце пошук, карыстаецеся навігацыяй або правяраеце надвор'е для пэўнай мясцовасці, Huawei можа збіраць, выкарыстоўваць і апрацоўваць дадзеныя аб дакладным або прыкладным месцазнаходжанні вашай прылады. Гэтыя дадзеныя неабходны Huawei, каб прадаставіць вам вышэй названыя паслугі. Кампанія Huawei можа збіраць ідэнтыфікацыйныя нумары вашай прылады (IMEI, ESN, MEID і SN), звесткі аб тыпе і мадэлі прылады і дадзеныя аб яе месцазнаходжанні ў рэжыме рэальнага часу (дадзеныя атрымліваюцца праз GPS, Wi-Fi і ідэнтыфікатар сеткі вашага правайдара паслуг). Huawei збірае дадзеныя аб месцазнаходжанні, каб прадастаўляць і паляпшаць свае прадукты і службы, праца якіх заснавана на вызначэнні месцазнаходжання прылады.

Мы можам папрасіць вас выбраць праграмы, для якіх будуць уключаны службы, заснаваныя на вызначэнні месцазнаходжання. Вы можаце выключыць на сваёй прыладзе службы, заснаваныя на вызначэнні месцазнаходжання, калі не хочаце дзяліцца дадзенымі аб сваім месцазнаходжанні. За падрабязнай інфармацыяй аб тым, як выключыць службы, заснаваныя на вызначэнні месцазнаходжання, звярніцеся да аператара сеткі.

4) Збор і выкарыстанне неасабістых дадзеных

Неасабістыя дадзеныя — гэта дадзеныя, з дапамогай якіх немагчыма ідэнтыфікаваць асобу. Напрыклад, кампанія Huawei можа збіраць агульную статыстыку, напрыклад, колькасць наведвальнікаў вэб-сайта. Кампанія Huawei збірае такія дадзеныя, каб ведаць, як людзі карыстаюцца яе вэб-сайтам, прадуктамі і службамі. Гэта дазваляе Huawei паляпшаць свае службы, каб лепш задавальняць патрэбнасці кліентаў. Huawei можа паводле свайго меркавання збіраць, выкарыстоўваць, апрацоўваць, перадаваць і раскрываць неасабістыя дадзеныя ў іншых мэтах.

Рэкамендуем трымаць і выкарыстоўваць свае асабістыя і неасабістыя дадзеныя паасобку. Калі асабістыя дадзеныя спалучаюцца з неасабістымі дадзенымі, яны будуць лічыцца асабістымі.

2. Як кампанія Huawei выкарыстоўвае cookie-файлы і падобныя тэхналогіі

1) Cookie-файлы

Каб забяспечыць спраўную працу нашых вэб-сайтаў, часам мы захоўваем невялікія файлы дадзеных, вядомыя як cookie-файлы, на камп'ютарах і мабільных прыладах. Cookie – гэта просты тэкставы файл, які захоўваецца вэб-серверам на вашым камп'ютары або мабільнай прыладзе. Атрымліваць і чытаць змесціва cookie-файла можа толькі сервер, які яго стварыў. Кожны cookie-файл з'яўляецца ўнікальным для вашага вэб-браўзера і мабільнай прылады. Cookie-файлы звычайна змяшчаюць ідэнтыфікатар, імя сайта, пэўныя лічбы і сімвалы. Cookie-файлы дазваляюць вэб-сайтам захоўваць дадзеныя, такія як вашы карыстальніцкія ўстаноўкі і змесціва кошыку.

Большасць буйных вэб-сайтаў і інтэрнэт-правайдараў уключаюць cookie-файлы з мэтай паляпшэння вопыту ўзаемадзеяння карыстальніка. Cookie-файлы дазваляюць вэб-сайтам запамінаць карыстальнікаў як у межах адзінкавага наведвання сайта (сеансавы cookie-файл), так і ў выпадку паўторных наведванняў (выкарыстанне пастаяннага cookie-файла). Cookie-файлы дазваляюць вэб-сайтам захоўваць налады, такія як мова, памер шрыфту і іншыя ўстаноўкі прагляду, для вашага камп'ютара ці прылады. Гэта азначае, што карыстальніцкія ўстаноўкі захоўваюцца і іх не трэба наладжваць зноў кожны раз пры наведванні сайта. Калі вэб-сайт не выкарыстоўвае cookie-файлы, ён будзе кожны раз лічыць карыстальніка новым наведвальнікам. Напрыклад, калі вы ўвайшлі на сайт і перайшлі на іншую яго старонку, вэб-сайт вас не пазнае, і вам зноў трэба будзе выконваць уваход у свой уліковы запіс.

Huawei выкарыстоўвае cookie-файлы выключна ў мэтах, вызначаных у гэтай Палітыцы. Вы можаце кіраваць cookie-файламі або выдаляць іх у адпаведнасці са сваімі пажаданнямі. Дадатковую інфармацыю гл. у файле AboutCookies.org. Вы можаце выдаліць усе cookie-файлы, захаваныя на вашым камп'ютары; большасць вэб-браўзераў дазваляе наладзіць блакіроўку cookie-файлаў. Аднак, калі вы гэта зробіце, магчыма, вам спатрэбіцца ўручную ўводзіць свае карыстальніцкія налады кожны раз пры наведванні нашых вэб-сайтаў. Каб азнаёміцца з дадатковай інфармацыяй аб тым, як змяніць налады свайго браўзера, прайдзіце па наступных спасылках: <Internet Explorer>, <Google Chrome>, <Mozilla Firefox>, <Safari>, і <Opera>.

2) Вэб-маякі і піксельныя тэгі

Апроч cookie-файлаў мы таксама выкарыстоўваем на нашых вэб-сайтах іншыя падобныя тэхналогіі, такія як вэб-маякі і піксельныя тэгі. Напрыклад, калі вы атрымліваеце электронны ліст ад Huawei, ён можа змяшчаць URL-адрас для пераходу, звязаны з кантэнтам на вэб-сайце Huawei. Калі вы націскаеце на спасылку, Huawei сочыць за гэтым, каб даведацца аб вашых перавагах пры выкарыстанні нашых прадуктаў і службаў, і палепшыць працу нашай службы падтрымкі. Вэб-маяк — гэта звычайна празрыстая выява, убудаваная ў вэб-сайт або электронны ліст. Уключэнне піксельных тэгаў у электронныя лісты дазваляе нам ведаць, ці былі нашы лісты адкрыты. Калі вы не жадаеце, каб за вашымі дзеяннямі такім чынам сачылі, вы можаце адмяніць падпіску на рассылку Huawei.

3) Не сачыць

Большасць браўзераў мае функцыю «Не сачыць», якая перадае запыты «Не сачыць» на вэб-сайты. На сённяшні дзень галоўная арганізацыя па стандартызацыі Інтэрнэту не мае палітыкі, якая рэгламентавала бы паводзіны вэб-сайтаў, калі яны атрымліваюць такія запыты. Аднак усе вэб-сайты Huawei выконваюць запыт Не сачыць, калі такая функцыя ўключана ў вашым браўзеры.

3. Як кампанія Huawei раскрывае вашы асабістыя дадзеныя

Кампанія Huawei не прадае вашы асабістыя дадзеныя трэцім асобам. Аднак Huawei можа раскрываць вашы асабістыя дадзеныя ў наступных абставінах:

1) Раскрыццё пры наяўнасці згоды. Пасля атрымання вашай згоды кампанія Huawei можа дзяліцца вашымі асабістымі дадзенымі з іншымі бакамі.

2) Раскрыццё афіляваным кампаніям Huawei. Вашы асабістыя дадзеныя могуць быць раскрыты афіляваным кампаніям Huawei. Згодна са сваёй палітыкай, мы раскрываем толькі тыя дадзеныя, у раскрыцці якіх ёсць неабходнасць.

3) Раскрыццё аўтарызаваным партнёрам («нашы Партнёры»): некаторыя службы Huawei прадастаўляюцца нашымі Партнёрамі. Кампанія Huawei можа падзяліцца часткай вашых асабістых дадзеных са сваімі Партнёрамі, каб прапанаваць вышэйшы ўзровень прадастаўлення паслуг і лепшы вопыт узаемадзеяння карыстальніка. Напрыклад, калі вы купляеце прадукты Huawei у Інтэрнэце, кампанія Huawei павінна падзяліцца вашымі асабістымі дадзенымі з пастаўшчыкамі лагістычных паслуг, каб запланаваць дастаўку набытага прадукту, або арганізаваць прадастаўленне набытых паслуг Партнёрамі. Вашы асабістыя дадзеныя могуць выкарыстоўвацца толькі ў вызначаных і законных мэтах, пры гэтым раскрываюцца толькі тыя дадзеныя, якія неабходны для прадастаўлення паслугі. Даччыныя кампаніі і Партнёры Huawei не маюць права выкарыстоўваць атрыманыя ад кампаніі Huawei асабістыя дадзеныя ў іншых мэтах.

4) Раскрыццё на законных падставах або пры наяўнасці дастатковых абгрунтаваных падстаў. Кампанія Huawei можа раскрываць вашы асабістыя дадзеныя, калі гэта патрабуецца законам, у межах судовых працэсаў або па патрабаванні органаў дзяржаўнай улады. У некаторых юрысдыкцыях вашы асабістыя дадзеныя могуць быць таксама раскрыты іншым бакам, калі кампанія Huawei удзельнічае ў працэдуры рэарганізацыі, аб'яднання, банкруцтва або ліквідацыі. Кампанія Huawei можа таксама раскрываць вашы дадзеныя, калі на гэта існуе абгрунтаваная падстава, напрыклад у мэтах забеспячэння выканання правіл і ўмоў або ў мэтах абароны сваіх кліентаў.

4. Як атрымаць доступ і змяняць свае асабістыя дадзеныя

Згодна з правіламі і ўмовамі Huawei вы можаце кіраваць сваімі асабістымі дадзенымі, напрыклад, інфармацыяй свайго ўліковага запісу. Вы павінны забяспечыць дакладнасць усіх уведзеных асабістых дадзеных. Кампанія Huawei прымае разумныя меры, каб вашы захаваныя асабістыя дадзеныя былі дакладнымі, поўнымі і актуальнымі.

Вы маеце права на доступ да сваіх асабістых дадзеных з улікам некаторых юрыдычных выключэнняў. Калі закон аб недатыкальнасці прыватнага жыцця і інфармацыйнае права адрозніваюцца ў некаторых юрысдыкцыях, мы ім падпарадкоўваемся. Калі вы жадаеце скарыстацца сваім правам на доступ да дадзеных, паведаміце нам пра гэта па электроннай пошце consumer_privacy@huawei.com. Па прычынах бяспекі можа спатрэбіцца адправіць запыт у пісьмовай форме.

Вы таксама маеце права выдаліць ці змяніць сваю асабістую інфармацыю, якая знаходзіцца ў нашым веданні. Кампанія Huawei выдаляе ці змяняе такую інфармацыю па вашым запыце. Каб адправіць такі запыт, звярніцеся да нас па электроннай пошце consumer_privacy@huawei.com. Мы можам адхіліць запыт і не апрацоўваць яго, калі ў нас ёсць падставы меркаваць, што ён зроблены з нядобрасумленнымі намерамі, з'яўляецца неажыццявімым або калі доступ да дадзеных не прадугледжаны мясцовымі законамі.

5. Як кампанія Huawei абараняе вашы асабістыя дадзеныя

Кампанія Huawei адказна ставіцца да пытання бяспекі асабістых дадзеных. Мы выконваем галіновыя стандарты па абароне вашых асабістых дадзеных ад несанкцыяніраванага доступу, раскрыцця, выкарыстання, змянення, пашкоджання і страты. Мы прымаем усе разумныя меры для абароны вашых асабістых дадзеных. Напрыклад, мы выкарыстоўваем шыфраванне для забеспячэння канфідэнцыяльнасці дадзеных; выкарыстоўваем надзейныя механізмы абароны дадзеных ад зламысных дзеянняў; разгортваем механізмы кантролю наведвання, каб доступ да асабістых дадзеных меў толькі ўпаўнаважаны персанал; праводзім сярод работнікаў трэнінгі па абароне канфідэнцыяльных дадзеных з мэтай павышэння іх дасведчанасці аб неабходнасці захавання бяспекі асабістых дадзеных.

Мы прымаем усе разумныя меры, каб збіраць толькі рэлевантныя асабістыя дадзеныя. Мы захоўваем вашы асабістыя дадзеныя толькі на перыяд часу, неабходны для выканання мэтаў, акрэсленых у гэтай Палітыцы, за выключэннем выпадкаў, калі больш доўгі перыяд захавання дадзеных патрабуецца або дазваляецца законам. Мы прыкладаем максімальныя намаганні для абароны вашых асабістых дадзеных, але памятайце, што не існуе абсалютна надзейных мер бяспекі.

6. Як кампанія Huawei апрацоўвае асабістыя дадзеныя дзяцей

Нашы прадукты, вэб-сайты і службы прызначаны, перш за ўсё, для дарослых карыстальнікаў. Дзецям не дазваляецца ствараць свае ўласныя ўліковыя запісы без згоды бацькоў ці апекуноў. Калі асабістыя дадзеныя дзіцяці збіраюцца са згоды бацькоў, мы выкарыстоўваем або раскрываем гэтыя дадзеныя толькі ў выпадку, калі гэта дазволена законам, ёсць дазвол з боку бацькоў ці апекуноў або калі гэта неабходна ў мэтах абароны дзіцяці. Хоць азначэнне тэрміна «дзіця» можа адрознівацца ў залежнасці ад мясцовых законаў і звычаяў, мы лічым дзіцём любую асобу ва ўзросце да 13 гадоў.

Калі кампаніі Huawei стане вядома, што яна сабрала асабістыя дадзеныя дзіцяці без пацверджанай згоды бацькоў, гэтыя дадзеныя будуць выдалены ў максімальна кароткі тэрмін.

7. Пастаўшчыкі, якія з'яўляюцца трэцімі асобамі, і іх службы

Для забеспячэння якаснай навігацыі па сайтах кантэнт і вэб-спасылкі могуць прадастаўляцца вам трэцімі асобамі, якія не належаць да кампаніі Huawei і не з'яўляюцца нашымі Партнёрамі («Трэція асобы»). Кампанія Huawei не кантралюе дзейнасць такіх Трэціх асоб. Вы самі выбіраеце, ці карыстацца спасылкамі, кантэнтам, прадуктамі і службамі, якія прапануюцца Трэцімі асобамі.

Кампанія Huawei не кантралюе палітыку канфідэнцыяльнасці і абароны дадзеных Трэціх асоб, на якіх не распаўсюджваецца дзеянне гэтай Палітыкі. Перш чым прадастаўляць свае асабістыя дадзеныя Трэцім асобам, азнаёмцеся з іх палітыкай канфідэнцыяльнасці.

8. Як вашы асабістыя дадзеныя перадаюцца на міжнародным узроўні

Прадукты і службы Huawei пастаўляюцца праз рэсурсы і серверы, размешчаныя па ўсім свеце. Гэта азначае, што вашы асабістыя дадзеныя могуць перадавацца або да іх можа прадастаўляцца доступ з іншых юрысдыкцый, якія знаходзяцца па-за межамі краіны, дзе вы карыстаецеся нашымі прадуктамі і службамі. У гэтых юрысдыкцыях могуць дзейнічаць іншыя законы па абароне дадзеных, або такія законы ўвогуле могуць адсутнічаць. У такіх выпадках кампанія Huawei прымае меры, каб для вашых дадзеных забяспечваўся падобны ці адэкватны ўзровень бяспекі, як гэта патрабуецца адпаведным заканадаўствам. Напрыклад, кампанія Huawei можа патрабаваць вашай згоды на перадачу асабістых дадзеных за межы краіны або прымаць меры бяспекі, такія як ананімізацыя дадзеных, перад перадачай дадзеных за межы краіны.

9. Як абнаўляецца гэта Палітыка

Кампанія Huawei захоўвае за сабой права час ад часу абнаўляць і ўносіць папраўкі ў гэту Палітыку. Huawei апавяшчае вас аб змяненнях у Палітыцы па розных каналах. Пры змяненні палітыкі канфідэнцыяльнасці мы размяшчаем абноўлены тэкст палітыкі канфідэнцыяльнасці на нашым вэб-сайце (http://consumer.huawei.com). Мы таксама можам адправіць вам асобнае апавяшчэнне (напрыклад, электроннае паведамленне) пра змяненне палітыкі канфідэнцыяльнасці.

10. Міжнародныя карыстальнікі

Звярніце ўвагу: асабістая інфармацыя ў межах Кліентскіх воблачных паслуг Huawei, якая датычыцца асоб, што пражываюць у краінах Еўрапейскай эканамічнай зоны (ЕЭЗ) або ў Швейцарыі, Албаніі, Андоры, Босніі, Гібралтары, Грынландыі, Македоніі, Малдове, Манака, Чарнагорыі, Сан-Марына, Сербіі, Ватыкане, Японіі, Карэі, ЗША, Канадзе і на Фарэрскіх астравах кантралюецца Huawei Technologies Deutschland, GmbH. Аднак інтэрнэт-крама Huawei www.hihonor.com/us кантралюецца Huawei Device USA, Inc.

11. Як звязацца з кампаніяй Huawei

Калі ў вас ёсць пытанні, каментарыі або прапановы, вы можаце звязацца з намі па электроннай пошце consumer_privacy@huawei.com або адправіць іх у адзін з нашых рэгіянальных офісаў. Поўны спіс адрасоў нашых офісаў гл. на вэб-сайце:

http://www.huawei.com/en/contact-us

Важна! Версіі Палітыкі канфідэнцыяльнасці Huawei на іншых мовах могуць адрознівацца ад гэтай версіі па прычыне асаблівасцей мясцовых законаў і моўных адрозненняў. Пры ўзнікненні такіх адрозненняў пераважную сілу мае версія на мясцовай мове.

Апошняе абнаўленне: верасень 2016 г.

Copyright © Huawei Device Co., Ltd. 2016. Усе правы абаронены.